Гомельскі хімічны завод уступіў у элітны клуб вытворцаў фосфарнай кіслоты

26.06.2015

На прадпрыемстве запрацаваў новы цэх з універсальнай тэхналагічнай лініяй па вырабу экстракцыйнай фосфорнай кіслаты з сыравіны розных відаў.

 

Мадэрнізваваны цэх будзе вырабляць 220 тыс. тон стоадсоткавай фосфорнай кіслаты штогод з апатытавых канцэнтратаў і сумесяў апатытавых канцэнтратаў з разнастайнымі фасфарытамі ў паўгідратным рэжыме. Гэта ўдвая больш за ранейшы аб’ём. А з высокаякаснай сыравіны можна будзе атрымліваць і 300 тыс. тон кіслаты, чаго дастаткова для задавальнення платаздольнага попыту як на унутраным рынку, так і за мяжой.

 

Тэналгоія была распрацавана расійскім навуковым інстытутам з выкарыстаннаем рэзультатаў шматгадовых даследванняў на вядучых расійскіх і літоўскіх фосфарных заводах. Сёння гэтая схема – найсучаснейшая ў краінах СНД.

 

Апрача “ўсёеднасці” ў дачыненні да сыравіны, тэхналогія мае і іншыя плюсы. У прыватнасці, на 30 адсоткаў знізіцца спажыванне электраэнергіі і пара ў цэлым па заводзе, а утварэнне асноўнага адыходу – фосфагіпсу – зменшыцца з 4,3 до 3,9 т на адну тону кіслаты. 

 

У далейшым фосфагіпс можна будзе выкарыстоўваць пры вытворчасці цэменту. Па словах дырэктара ААТ «Гомельскі хімічны завод» Дзмітрыя Чарнякова, адмыслоўцы цэментавай галіны ўжо далі сваё станоўчае заключэнне. Праўда, пакуль што, зыходзячы з попыту, яны гатовыя выкарыстоўваць толькі 200 тыс. тон штогод з 800 тысячаў. Усяго ж у адвалах назапашана ўжо 20 млн тон фосфагіпсу. У свеце не існуе аніводнай акупнай тэхналогіі яго перапрацоўкі, таму сёння стаіць задача забяспечыць яго бяспечнае захаванне.

 

Нестандартнае абсталяванне для цэха фосфорнай кіслаты было выраблена беларускімі і ўкраінскімі заводамі, змантавана прадпрыемствам «Гомельтэхмантаж» у сцянах старога цэха без прыпынення дзейнай вытворчасці. Выкарыстанне існуючага будынку дазволіла знізіць суму фінансавых укладанняў да 23,2 млн даляраў, тым часам як пабудова цэху “з нуля” абыйшлася б прыблізна ў 100 млн даляраў.  

 

Агульная сума выняткаў на рэканструкцыю прадпрыемства за апшняе пяцігоддзе склала 80 млн даляраў. На гэтыя мэты былі накіраваны ўласныя сродкі завода, крэдытныя рэсурсы не прыцягваліся. Гэтак жа фінансаваць мадэрнізацыю плануюць і ў далейшым.У выніку будзе павялічаны аб’ем прадукцыі і падвышана энэргаэфектыўнасць вытворчасці, знізіцца нагрузка на навакольнае асяроддзе.

 

 

Яўген Захараў

Фота Вячаслава Каламійца

© «Савецкі раён»