Завершаны 4-ы этап Міжцэхавога спаборніцтва

26.06.2015

19-20.05.2015 праходзіў 4-ы этап Міжцэхавога спаборніцтва па валейболе. Ва ўпартай барацьбе змагаліся 19 каманд. Камусьці не хапала ўмення, камусьці цярплівасці, а камусьці проста не пашанцавала, але барацьба была сумленнай ды азартнай. Ад пачатку і да канца.

У паўфіналах сустэліся каманды: чыгуначнага цэха (ЧЦ); цэнтралізаванага цэха электразабеспячэння і рамонта (ЦЦЭР); цэха складана-змяшаных мінеральных угнаенняў (ЦСЗМУ); зборная каманда ваенізаванага газавыратавальнага атраду (ВГВА), юрыдычнага аддзелу (ЮА), кантрольна-рэвізійнага бюро (КРБ). 

 

Прадказаць пераможцу не браўся ніхто, настолькі непрадказальнымі былі каманды па гульні і тактыцы.

 

У выніку п’едэстал выглядаў наступным чынам: 

1-е месца - ЦЦЭР

2-е месца - ЦСЗМУ

3-е месца - ВГВА; ЮА; КРБ

 

Віншуем прызёраў і пераможцаў!!!