Гербіцыд «Пілараунд Экстра»
Гербіцыд «Пілараунд Экстра» (550 г/л гліфасату кіслаты) сістэмны неселектыўны гербіцыд шырокага спектру дзеяння. Прызначаны для прыгнечання і знішчэнні аднагадовых і шматгадовых зёлкавых і двухдольных пустазелляў.
Механізм дзеяння
Як толькі гербіцыд пападае на зялёную лістоту і сцеблы расліны, ён прыліпае да яе, дзякуючы павярхоўна-актыўным рэчывам, якія ўваходзяць у яго склад. Ён паступова пранікае ўнутр расліны, парушае абмен рэчываў, блакуе працэсы жыццядзейнасці. У выніку гэтых разбурэнняў расліна не ў стане атрымліваць усе неабходныя рэчывы і, як вынік, гіне. На поўнае знішчэнне пустазелля патрабуецца не больш за адзін тыдзень. Затым застаецца толькі назіраць - пустазеллі вянуць, жоўкнуць, перастаюць расці.
Апрацоўваць гербіцыдам можна на працягу ўсяго сезона. «Пілараунд «Экстра» зусім не актыўны ў глебе і аказвае сваё ўздзеянне толькі на зялёныя часткі раслін.
Перавагі гербіцыду:
- высокая эфектыўнасць
- працуе на малекулярным узроўні
- высокая канцэнтрацыя дзеючага рэчыва
- добра змешваецца з вадой
- праз некалькі дзён пасля апрацоўкі можна высаджваць культуру
- пры апрацоўцы дрэў не пранікае ў кару і ствол
- хутка раскладаецца ў глебе і вадзе
Спецыяліст: Якаўцова Алена Уладзіміраўна
тел: 8 0232 49 24 16, 49 25 33, факс: 8 0232 23 12 42
e-mail: yakovtsova@himzavod.by, rakotza@himzavod.by



